У суботу, 25 сакавіка, з 12.00 да 16.00,
на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пройдзе садовы кірмаш пад назвай “Бярозавы фэст”.

У праграме: продаж бярозавага соку, саджанцаў, садовага інвентару, уласнай прадукцыі Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

На працягу кірмашу будуць працаваць канцэртныя і дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі.
Запрашаем на садовы кірмаш!